Сёння юніёрская зборная Беларусі згуляе супраць Канады. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

21 апреля 2019

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі сёння ў трэцім матчы чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне  згуляе супраць аднагодкаў з Канады. Абедзве каманды на гэты момант лідзіруюць у групе А  з нулём  у графе паражэнняў. У актыве нашай зборнай дзве перамогі над наймацнейшымі сапернікамі - чэхамі і фінамі. Беларусы, як і канадцы,  датэрмінова забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. Засталося вызначыць месцы, якія зборныя зоймуць у сваёй групе. "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа другі і трэці перыяды. Пачатак трансляцыі з Швецыі  ў 21:35.