Сёння ў Паўднёвую Карэю вылятае творчая група Белтэлерадыёкампаніі

6 февраля 2018

У сталіцы зімовых Алімпійскіх гульняў - паўднёвакарэйскім Пхёнчхане - ужо працуе наша здымачная група. Але праз суткі яна стане большай. Сёння ў Паўднёвую Карэю вылятае творчая група Белтэлерадыёкампаніі - гэта журналісты і аператары Агенцтва тэленавін, а таксама супрацоўнікі галоўнага спартыўнага канала краіны - "Беларусь 5". Гледачоў медыяхолдынга чакае максімальны аб'ём вяшчання з Паўднёвай Карэі. Толькі прамыя трансляцыі зоймуць 154 гадзіны.

У пятніцу адбудзецца цырымонія адкрыцця галоўных спартыўных спаборніцтваў чатырохгоддзя. Яе ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 1".