Сёння ў Цюмені пройдуць дзве гонкі праследавання

24 марта 2018

Пагоня за Вялікім хрустальным глобусам працягваецца. Сёння ў Цюмені ў рамках заключнага этапу Кубка свету па біятлоне пройдуць дзве гонкі праследавання. Асаблівая ўвага беларускіх балельшчыкаў у першую чаргу прыкавана да жанчын, дзе першай на дыстанцыю адправіцца наша Дар'я Домрачава. Напярэдадні чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка выйграла спрынт, апярэдзіўшы фінку Кайсу Макарайнен на 1,2 секунды. З перамогай Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Словы ўдзячнасці Кіраўнік дзяржавы накіраваў і Надзеі Скардзіне, якая выйграла Малы хрустальны глобус у індывідуальнай гонцы. Таксама сёння на старт выйдуць Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава. Прамы эфір пасьюта пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 16:50. На 2 гадзіны раней на старт аналагічнай гонкі сярод мужчын выйдуць нашы Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Антон Смольскі.