Сёння ў сталіцы стартаваў велапарад

18 мая 2013

У гонар Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту сёння ў сталіцы стартаваў велапарад. Дзве з паловай сотні веласіпедыстаў праехалі ад Заходняга рынку да Лядовага палаца спорту, дзе і распачалося спартыўнае свята. Пасля ўшанавання лепшых работнікаў фізічнай культуры і спорту вуліца Прытыцкага ператварылася ў гоначную трасу, на якой выпрабаваць свае сілы ў веласпорце мог любы ахвотнік.
Наталля Давідзенка, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна:  Самы галоўны сацыяльны напрамак палітыкі дзяржавы - захаванне здароўя нацыі. А занятак веласіпедным спортам - захаванне здароўя і прафілактыка ўсіх  захворванняў.
Таксама на спартыўнай пляцоўцы прайшлі спаборніцтвы па дартсе, перацягванні каната і сямейнае свята “Мама, тата, я  - спартыўная сям’я”.