Сёння ў Сочы індывідуальная гонка на 20 кіламетраў

13 февраля 2014

Сёння ў Сочы нашага біятланіста Сяргея Новікава (сярэбранага прызёра Алімпіяды ў Ванкуверы) чакае ўпадабаная дысцыпліна - індывідуальная гонка на 20 кіламетраў. За прамой трансляцыяй сочым на тэлеканале Беларусь 2 у вячэрняй праграме спаборніцтваў. Таксама цікавасць беларусаў - у лыжных гонках на 10 кіламетраў. Тут нашу краіну прадставіць Алена Саннікава.


Нагадаем, пакуль у скарбонцы Беларусі адна ўзнагарода і 11-е месца ў медальным заліку. Узначальваюць жа гэты спіс немцы, далей - канадцы і нарвежцы.