Сёння ў Раўбічах праходзяць фінальныя старты спаборніцтваў "Снежны снайпер"

10 февраля 2019

Спартыўны ўікэнд працягваецца! Сёння ў Раўбічах праходзяць фінальныя старты спаборніцтваў "Снежны снайпер". Паказаць свае сілы, а таксама ўмацаваць здароўе і з карысцю правесці вольны час можа кожны ўдзельнік. У самых хуткіх і трапных ёсць шанц патрапіць у біятлонную школу, а затым і ў нацыянальную каманду. Па-мойму, выдатны стымул для, магчыма, будучых чэмпіёнаў. Такім чынам, у праграме заездаў сёння камандныя эстафеты. Свой максімум ужо выканала сярэдняя група, а вось некалькі хвілін таму на трасе апынуліся малодшыя школьнікі.

У Раўбічах працуюць мае калегі. На сувязі са студыяй Ян Пашкевіч (прамое ўключэнне).