Сёння ў раскладзе чэмпіянату свету 6 матчаў

10 мая 2014

Да гэтага моманту 4 ужо завершаны. У нашай падгрупе В на Мінск-Арэне зборная Германіі ўсё ж зламала супраціўленне Казахстана ў серыі пасляматчавых булітаў, 2-1. Зборная Латвія абгуляла зборную Фінляндыі з лікам 3:2. На Чыжоўка-Арэне італьянцы без варыянтаў саступілі нарвежцам, 0-3. Дзеючыя чэмпіёны свету - шведы - перайгралі датчан, 3:0. У гэтыя хвіліны ідуць першыя перыяды ў паядынках Славакія - Канада, ЗША - Швейцарыя. Вынікі гэтых матчаў - у начным выпуску Дня спорту.