Сёння ў Пхёнчхане за выхад у фінал змагаліся лыжныя акрабаты

17 февраля 2018

Беларусь прадстаўлялі два дэбютанты Гульняў - Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка, а таксама алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір. Усе нашы фрыстайлісты, як і большасць удзельнікаў кваліфікацыі, выконвалі тройнае сальта з чатырма вінтамі. Гладчанка вырашыў для сябе задачу выхаду ў наступны раўнд з першай жа спробы. Максім Гусцік, на жаль, няўдала выканаў абедзве і застаўся за мяжой вырашальных спаборніцтваў. Скачок Антона Кушніра ў першай спробе суддзі не ацанілі, паставіўшы беларуса на 11-е месца.

У другой спробе Кушнір павялічыў складанасць і выканаў скачок таксама пераканаўча, але ацэнкі суддзяў паставілі нашага спартсмена на сёмае месца, чым нямала здзівілі і збянтэжылі спартсменаў і балельшчыкаў. У выніку алімпійскі чэмпіён саступіў швейцарцу Міне Гасеру, які заняў 6 пазіцыю і атрымаў пропуск у фінал з розніцай усяго 0,45 бала.

За спаборніцтвамі ўважліва сачылі і ў Раўбічах, дзе гэтымі днямі праходзяць этапы Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы. Нявыхад у фінал Антона Кушніра выклікаў здзіўленне і ў двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў, цяпер трэнера юніёрскай зборнай, Дзмітрыя Дашчынскага.

Востра на судзейства скачкоў Антона Кушніра адрэагавалі шматлікія замежныя спецыялісты, трэнеры і проста балельшчыкі. Вось што напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, брытанскі трэнер па фрыстайле Майкл Уілер.

Простыя балельшчыкі выказваюць сваё стаўленне да судзейства, у тым ліку і на старонцы жонкі Антона Наталлі.

Словы падтрымкі Антону выказалі і яго родныя і самыя блізкія людзі, у тым ліку мама Людміла.