Сёння ў Пхёнчхане разыгрываюць 7 камплектаў узнагарод

21 февраля 2018

Увага беларусаў прыкаваная да стадыёна "Альпенсія", дзе пройдзе фінал каманднага спрынту ў лыжных гонках. У першым паўфінале жаночая зборная Беларусі фінішавала восьмай. Усяго на старт выйшлі 11 каманд. Наша зборная ў складзе Юліі Ціханавай і Паліны Сераносавай адстала ад лідара - каманды Нарвегіі - на адну хвіліну і ў фінал не прабілася. Зараз у першым паўфінале каманднага спрынту ў мужчын выступаюць Юрый Астапенка і Міхаіл Сямёнаў.