Сёння ў Мінску адбудзецца бой года

29 ноября 2013
Менавіта так букмекеры называюць рэйтынгавы паядынак трохразовага экс-чэмпіёна свету па версіі лігі баёў без правіл беларуса Андрэя Арлоўскага з немцам грэчаскага паходжання Андрэасам Краніатакесам. У сталіцу ўжо з'ехаліся аматары відовішчаў і вялікага спорту. У Арлоўскага, якому далі мянушку Пітбуль - 20 перамог, 10 паражэнняў - статыстыка не бліскучая, але годная павагі. У Краніатакеса - 26 паядынкаў, з якіх 17 перамог. Бой пройдзе ў Мінск-Арэне. Там ужо завяршылі мантаж клеткі, дзе будуць змагацца спартсмены.