Сёння ў Мінску пройдзе зорны аматарскі турнір

20 мая 2014
Сёння на чэмпіянаце свету ў Мінску заззяе цэлы россып новых-старых зорак. Па ініцыятыве расійскага боку з удзелам чатырох каманд пройдзе аматарскі турнір, прысвечаны 78-му планетарнаму хакейнаму форуму. У Мінск ужо прыбылі расійскія каманды. Прыляцелі і праслаўленыя ветэраны Уладзімір Мышкін і Аляксандр Якушаў.

На турніры таксама чакаюць Фяцісава, Каменскага, Макарава. У першым паўфінале яны згуляюць за Легенд СССР супраць каманды Прэзідэнта Беларусі. У другім паўфінале пераможца начной хакейнай лігі - клуб Сталіца - скрыжуе клюшкі з камандай Газпрамэкспарт, якая з поспехам гуляе на Калядным турніры ў Мінску. Пераможцы гэтых пар сустрэнуцца ў фінале. Матчы адбудуцца на пляцоўцы хакейнага клуба Юнацтва ў парку Горкага, у Лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага і на Чыжоўка-Арэне. Уваход на ўсе матчы свабодны.