Сёння ў Мінску пройдзе ўрачыстае адкрыццё Палаца мастацкай гімнастыкі

6 марта 2018

Рашэнне аб будаўніцтве комплексу было прынята Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Актыўныя працы тут пачаліся ў кастрычніку 2016 года. У будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы прыняў удзел і Кіраўнік дзяржавы - разам з кіраўніцтвам Беларускай Асацыяцыі і вядомымі гімнасткамі Аляксандр Лукашэнка працаваў тут на суботніку ў красавіку мінулага года. Падчас падрыхтоўкі і правядзення ІІ Еўрапейскіх Гульняў цэнтр будзе выкарыстоўвацца як трэніровачная база. Комплекс для мастацкай гімнастыкі ўключае ў сябе залы для груп пачатковай падрыхтоўкі, харэаграфіі, аэробікі.