У Мінску прадэманстравалі абноўленую экіпіроўку нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе

9 августа 2016

Зроблена яна з улікам новага брэнда "Белыя крылы". Быў распрацаваны асаблівы шрыфт, якім будуць напісаны прозвішчы і нумары гульцоў. Прыцягвае ўвагу і арнамент - ён прысутнічае ў камплектах двух колераў: белым і чорным.

Нагадаем, першы матч адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі правядзе 6 верасня ў Барысаве супраць каманды Францыі. Падрабязна аб прэзентацыі, на якой, акрамя формы, былі таксама прадстаўлены гімн і талісман каманды, глядзіце вечарам у "Панараме".