У Мінску адкрылі клас Канфуцыя

5 ноября 2015

Размясціўся ён на базе Універсітэта фізічнай культуры. Тут студэнты і спартсмены будуць вывучаць гісторыю, культуру, мову і традыцыі Кітая. Таксама спецыялісты з Паднябеснай будуць выкладаць асновы ушу, лячэбнай фізкультуры і рэабілітацыю спартсменаў. Акрамя таго, усе ахвочыя змогуць спасцігнуць і таемствы чайнай цырымоніі.

Аляксандр Шамко, Міністр спорту і турызму Беларусі: "Упершыню адкрыты клас Канфуцыя ва ўстановах адукацыі і спорту, і, безумоўна, тут ухіл робім на тэхналогіі развіцця спорту і фізічнай культуры. Мы ведаем, што даволі нядрэнна атрымалі поспех у гэтым плане нашы кітайскія калегі. Таму, безумоўна, гэта будзе добрай дапамогай для нашых спартсменаў, для падрыхтоўкі нашых спецыялістаў высокага класа".

Ло Хаю, Рэктар Лінаньскага педагагічнага ўніверсітэта (Кітай): "Нашы выкладчыкі будуць навучаць вашых студэнтаў не толькі асновам кітайскай мовы і спасцігаць культуру Паднябеснай. Галоўная мэта - перадаць вопыт па рэабілітацыі спартсменаў пасля фізічных нагрузак немедыкаментознымі спосабамі. Акрамя гэтага, клас Канфуцыя стане своеасаблівым мостам у адносінах паміж моладдзю Беларусі і Кітая, што, несумнеўна, яшчэ больш згуртуе нашы краіны".

У перспектыве на базе Універсітэта фізкультуры плануюць адкрыць Інстытут Канфуцыя. Паводле слоў міністра спорту і турызму Беларусі, гэта дапаможа ўкараніць інавацыйныя падыходы кітайскай народнай медыцыны ў сферу фізічнай культуры нашай краіны.