Сёння ў Гомелі ўрачыста адкрыюць вяслярную базу шостай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву

18 января 2013
На стварэнне спартыўнага аб'екта выдаткавалі больш за 28 мільярдаў рублёў. Інфраструктура базы ўключае гульнявую і трэнажорную залы, залу сілавой падрыхтоўкі, майстэрні для абслугоўвання вяслярнага інвентара. Такім чынам, тут змогуць займацца 500 будучых пераможцаў. Акрамя таго, у Гомелі можна будзе арганізоўваць абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ.