Сёння ў Беразіне адкрыўся новы басейн

9 апреля 2014

. Яго будаўніцтва вялося 2,5 года. Гэта цэлы спарткомплекс: тут ёсць і трэнажорная зала, більярд, саўна, зала настольнага тэнісу і спартыўных гульняў. Адначасова ў ім могуць займацца каля 200 чалавек.


Наш карэспандэнт Аляксандр Харавец адным з першых убачыў новы Бярэзінскі спарткомплекс.


Чырвоная дарожка, перазанне стужкі і перадача сімвалічнага ключа. Гэтага моманту бярэзінцы чакалі даўно. Да гэтага паплаваць у басейне ездзілі ў Бялынічы. На сёння першымі паплёскацца ў цёплай вадзе новага басейна змаглі вучні пачатковай школы №1.


Асвойваць кроль, брас і батэрфляй вучням будзе дапамагаць КМС па плаванні Юлія Лукашова. Зусім нядаўна трэнер пераехала ў Беразіно з Магілёва. І зараз упэўнена: З гэтых водных дарожак выйдуць будучыя алімпійскія чэмпіёны.


Басейн працуе без выхадных. У першай палове дня на вадзе займаюцца першапачаткоўцы, ну а пасля ўсе жадаючыя. Кошт аднаго наведвання - 20 тысяч рублёў.


За апошнія пяць гадоў у Бярэзінскім раёне адкрыліся пяць фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-турысцкіх цэнтраў. Дзе штодзень футболам, валейболам, грэка-рымскай барацьбой і турызмам займаецца больш за 400 школьнікаў. У дарослага насельніцтва найбольшай папулярнасцю карыстаецца аэробіка.


Такі ж спартыўны комплекс літаральна праз тры месяцы адкрыецца і ў Чэрвені. Будаўніцтва аб'екта на завяршальнай стадыі. Свой басейн з'явіцца і ў Стоўбцах аккурат да новага года.


Дла заняткаў спортам створаны ўсе ўмовы. Цяпер справа за будучымі алімпійскімі чэмпіёнамі.