Учора беларускія спартсмены заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды: Вікторыя Чайка ў стральбе з пнеўматычнага пісталета і нашы грацыі ў групавых практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы.
Сёння - новыя старты. У вячэрняй праграме спаборніцтвы барцоў-вольнікаў. У камандных спаборніцтвах па кулявой стральбе выступіць чэмпіён Еўрапейскіх гульняў Віталь Бубновіч.
Прамыя трансляцыі са спартыўных арэн Баку вядзе Белтэлерадыёкампанія.













