Сёння 27-ы раз стартуе групавы этап Лігі чэмпіёнаў

18 сентября 2018

Вялікі футбол ужо блізка. Восем матчаў, а цэнтральны - "Ліверпуль" супраць ПСЖ. Сёння 27-ы раз стартуе групавы этап Лігі чэмпіёнаў. "Манака" дома згуляе з "Атлетыка". "Барселона" на "Камп Ноу" прыме крыўдніка барысаўскага БАТЭ - ПСВ Эйндхавен. "Бруге" сустрэнецца з дортмундскай "Барусіяй", а "Інтэр" - з "Тотэнхэмам". "Шальке" - з "Порту", "Галатасарай" - з маскоўскім "Лакаматывам". "Црвена Звезда" будзе супрацьстаяць "Напалі". Каб нічога не ўпусціць, глядзіце эфіры на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 21:50. Адзначым, з гэтага сезона агляды ўсіх гульняў галоўнага турніру Старога Свету можна знайсці на нашым сайце tvr.by.