Сёння стартуе тэнісны турнір у Остраве. Прамыя трансляцыі глядзіце на "Беларусь 5"

19 октября 2020

Прыхільнікаў тэніса на гэтым тыдні чакаюць гульні прэстыжнага турніру ў Остраве. Спаборніцтвы ў Чэхіі пройдуць пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі і будуць насіць статус "Прэм'ер", прызавы фонд больш як 500 тысяч еўра. Першыя трансляцыі стартуюць сёння на "Беларусь 5" а 13-й гадзіне. Выступяць у Остраве і беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка - нашы тэнісісткі пачнуць барацьбу адразу з другога круга, таму свае матчы правядуць не раней чым у аўторак. Не прапусціце!