Сёння стартуе серыя матчаў Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Аўстрыі

2 февраля 2018

Каманды сустракаюцца ў рамках першага раўнда першай групы Еўра-Афрыканскай зоны. Першы паядынак згуляюць Ілья Івашка і Геральд Мельцэр. У другім матчы дня згуляюць Дамінік Цім і Дзмітрый Жырмонт. У суботу ж парнае супрацьстаянне і два адзіночныя. Сёння тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Аўстрыі ў 17 гадзін.