Сёння стартуе фінальная серыя плэй-оф Кубка Прэзідэнта

25 марта 2016

У бітве да чатырох перамог другі год запар сыдуцца сталічная "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр". Нагадаем, летась фінал застаўся за гарнякамі. Пачатак паядынку ў 7 вечара. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".