Сёння стартуе фінальная серыя матчаў чэмпіянату Беларусі па гандболе

18 мая 2016

Сёння ў абноўленым Палацы спорту "Уручча" стартуе фінальная серыя матчаў чэмпіянату Беларусі па гандболе. У першай гульне пазмагаюцца СКА і БГК. І па традыцыі паядынак прысвяцяць Вялікай Перамозе, а сродкі ад продажу білетаў накіруюць на дапамогу ветэранам. За гадзіну да пачатку сустрэчы ў 18:30 на пляцоўцы ля Палаца спорту "Уручча" будуць гучаць вальсы ваенных гадоў і адкрыецца палявая кухня з салдацкай кашай. Кошт білетаў на паядынак паміж СКА і БГК - ад 30 000 да 130 000 рублёў.