Сёння стартуе чацвёрты тур футбольнай Лігі чэмпіёнаў

24 ноября 2020

Ці ўдасца "Краснадару", за які выступае беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч, набраць першыя ачкі групавога этапа Лігі чэмпіёнаў? Сёння 8 матчаў чацвёртага тура. "Краснадар" на сваім полі згуляе з "Севільяй". Гэтую сустрэчу "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры адразу пасля хакея "Дынама" - "Лакаматыў". Паралельна "Чэлсі" на выездзе згуляе з "Рэнам". Астатнія матчы будуць даступныя ў рэжыме пераклічкі. У 22:55 стартуе анлайн гульнявога дня.