Сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе

19 марта 2020
У двух гарадах сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Цэнтральны паядынак дня прымае абноўлены пасля рэканструкцыі салігорскі стадыён "Будаўнік". Мясцовы "Шахцёр", які летась выйграў нацыянальны кубак, сустрэнецца з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ". Адзначым, што гэтыя клубы некалькі дзён таму сустракаліся ў Кубку, і мацнейшыя  былі “гарнякі”. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа сустрэчу  першага  тура ў прамым эфіры ў 18:50. Адзначым, што таксама сёння сустракаюцца сталічны "Энергетык-БДУ" і барысаўскі БАТЭ.