Сёння стартуе 9 тур чэмпіянату Беларусі па футболе

22 мая 2019

У Віцебску і Жодзіне сёння стартуе 9 тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У 18:45 паўночнікі прымаюць РЦОР-БДУ, праз дзве гадзіны «Тарпеда БелАЗ» пазмагаецца з "Шахцёрам". Абодва матчы ў прамым эфіры на "Беларусь 5". Ужо ў нядзелю гарнякі ў фінале Кубка Беларусі сыдуцца з "Віцебскам".