Сёння стартуе 27 чэмпіянат Беларусі па футболе

1 апреля 2017

Шасцю матчамі сёння стартуе 27 чэмпіянат Беларусі па футболе. Першая сустрэча пачнецца ў 14 гадзін. Футбольны клуб "Мінск" прыме брэсцкае "Дынама". Сярэбраны прызёр мінулага першынства "Шахцёр" згуляе ў Гарадзеі.

Бронзавы прызёр "Дынама-Мінск" - у Магілёве, у 16:50 прамая трансляцыя. Дзеючы чэмпіён БАТЭ адправіцца ў Гомель. Прамая трансляцыя гэтай сустрэчы пачнецца ў 19:20 на тэлеканале "Беларусь 5".