Сёння ў двух гарадах стартуе 20-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У першым матчы гульнявога дня "Слуцк" прыме "Шахцёра": "гарнякі" пастараюцца ўзяць рэванш за паражэнне ў першым крузе. Следам пачнецца сустрэча ў Брэсце, дзе "Дынама" прыме "Віцебск". Гэтае супрацьстаянне глядзіце ў прамым эфіры "Беларусь 5". Пачатак паядынку ў 20:30.
Сёння стартуе 20-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе
31 июля 2020













