Сёння стануць вядомыя першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

5 марта 2019

Мадрыдскі "Рэал" пасля перамогі над "Аяксам" у Галандыі 2:1 у добрым настроі падыходзіць да гульні ў адказ, камандзе з Амстэрдама трэба забіваць мінімум два мячы на "Сант'яга Бернабеу". У 22:40 пачнецца прамая трансляцыя сустрэчы на "Беларусь 5". У гэты ж час "Беларусь 5. Інтэрнэт" пакажа супрацьстаянне паміж дортмундскай "Барусіяй" і "Тотэнхэмам", брытанцы ў першым матчы разграмілі апанента 3:0. А ў 0 гадзін 45 хвілін спартыўны канал прапаноўвае тэлегледачам дзённік гульнявога дня. Адзначым, з гэтага сезона агляды ўсіх сустрэч турніру даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі.