Сёння стануць вядомыя фіналісты чэмпіянату свету па хакеі

25 мая 2019

Зборная Беларусі па хакеі даведалася 4 саперніка па папярэднім этапе чэмпіянату свету наступнага года - гэта Швейцарыя. Таксама беларусы сустрэнуцца са славакамі, датчанамі і брытанцамі. Яшчэ тры каманды вызначацца па выніках цяперашняга планетарнага форуму. Сёння, дарэчы, стануць вядомыя фіналісты. У 16:10 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя сустрэчы Расія - Фінляндыя. У 20:15 на лёд выйдуць канадцы і чэхі. Вырашальны матч турніру і сустрэча за трэцяе месца пройдуць заўтра.