Мінскае "Дынама" супраць дзеючага ўладальніка трафея - сталічнага "Юнацтва". Сёння ў Гомелі стане вядомы пераможца Кубка Салея. Калі "зубры" ў паўфінале без праблем разабраліся са сваім сапернікам, перайграўшы гаспадароў лёду з лікам 4:0, то "Юнацтву" давялося добра папрацаваць, каб вырваць толькі па булітах перамогу ў "Дынама-Маладзечна". Вырашальны матч за трафей пачнецца ў пяць вечара. А на 4 гадзіны раней на гэтым жа лёдзе прагучыць стартавы свісток для "Гомеля" і "Дынама-Маладзечна", якія разыграюць бронзу турніру. Абодва матчы ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".
Сёння стане вядомы пераможца Кубка Салея
30 августа 2020













