Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё новага поля для гольфа чэмпіёнскага класа

6 сентября 2018

Яго плошча 72 гектары. Пры падрыхтоўцы поля карысталіся дапамогай спецыялістаў з Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы. Спецыяльнае насенне для газона прывезена з краін Балтыі. Тут будуць трэніравацца спартсмены-аматары, а таксама маладое пакаленне гальфістаў Беларусі. А паколькі поле чэмпіёнскага класа, на ім можна праводзіць і буйныя сусветныя турніры.

Найбліжэйшы старт на новым гольф-полі пройдзе ўжо ў гэтыя выхадныя. У суботу адбудзецца турнір сярод беларускіх гальфістаў.