Сёння адбудзецца цырымонія закрыцця XII Паралімпійскіх гульняў

18 марта 2018

У максімальнай блізкасці да п'едэстала ў заключных гонках на Паралімпіядзе. Беларускія лыжнікі - Яўген Лук’яненка, Святлана Саханенка, Валянціна Шыц і Васіль Шаптабой - сталі 5 у змяшанай эстафеце, саступіўшы крыху больш за хвіліну пераможцам з Украіны. Яшчэ бліжэй да п'едэстала спынілася наша трыа ў адкрытай эстафеце - Юрый Голуб, Мікіта Ладзесаў і Лідзія Графеева сталі чацвёртымі. Вынік - 12 медалёў, у тым ліку 4 залатых, 8 месца ў агульнакамандным заліку нашы атлеты захавалі. Цырымонія закрыцця XII Паралімпійскіх гульняў адбудзецца сёння на алімпійскім стадыёне Пхёнчхана.