Сёння адбудзецца цэнтральны матч 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

3 ноября 2018

"Віцебск" супраць мінскага "Дынама". Цэнтральны матч 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сёння пройдзе на поўначы краіны. Абодва клубы прэтэндуюць на медалі першынства, гаспадары ідуць трэцімі, на радок ніжэй госці, у актыве якіх на два балы менш. У выпадку поспеху "Дынама" зможа абысці апанента ў турнірнай табліцы. Ці дазволіць "Віцебск", даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 14:50.