Сёння адбудзецца развязка лёгкаатлетычнай бітвы Еўропа - ЗША

10 сентября 2019

Пасля першага дня спаборніцтваў з невялікай перавагай лідзіруе зборная Старога Свету. Пра герояў першага дня гістарычнага паядынку і чаго ад матчавай сустрэчы чакаць сёння раскажа  Алена Гарэльчык

Сектар для скачкоў у вышыню. У кожнага спартсмена па правілах было ўсяго 8 проб. Па іх выніках вышэй  за ўсіх скокнуў наш Максім Недасекаў. Узятая вышыня 2.33 вывела беларуса ў лідары сусветнага сезона, гэта ж алімпійскі кваліфікацыйны нарматыў на Гульні ў Токіа. Па правілах пераможца мае права прадоўжыць спаборніцтвы. Максім просіць усталяваць планку на рэкордныя для сябе 2.35 і перапісвае гісторыю. 

7 ачкоў у скарбонку зборнай Еўропы напярэдадні прынесла і Таццяна Халадовіч. З вынікам 64 метры 41 сантыметр яна стала другой у кіданні кап’я. Усяго ж беларусы за першы дзень зарабілі 28 балаў. У агульным заліку  з лікам 331:304 лідзіруе каманда Старога Свету. 

Сёння ў 19:00 першымі ў сваім сектары з'явяцца жанчыны, якія выступаюць у  кіданні молата. У тым ліку і наша Ганна Малышчык. Сёння чакаем выступленні яшчэ сямі беларускіх спартсменаў: бар'ерыстаў Віталя Парахонькі і Эльвіры Герман, бягух  Дар'і Барысевіч і Крысціны Ціманоўскай.  Анастасія Мірончык-Іванова выступіць у скачках у даўжыню, Алёна Дубіцкая ў штурханні ядра, а Карына Дзямідзік у скачках у вышыню. 

Прамая трансляцыя матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША пачнецца на "Беларусь 5" у 18:30. Хто ж наймацнейшая лёгкаатлетычная зборная - Еўропа ці ЗША, стане вядома бліжэй да дзесяці вечара.