Сёння вырашыцца галоўная інтрыга ўсяго футбольнага сезона

26 ноября 2017

Хто стане чэмпіёнам краіны? Усе матчы пачнуцца ў 14:00 на "Беларусь 5". На перамогу прэтэндуе БАТЭ. Барысаўчане згуляюць на выездзе з "Гарадзеяй". "Жоўта-сінім" будзе дастаткова нічыёй, і каманда Аляксандра Ермаковіча падніме кубак 14-ы раз. У выпадку пройгрышу БАТЭ ўсё будзе залежаць ад зыходу матчаў "Віцебск" - "Дынама-Мінск" і "Нёман" - "Шахцёр". У сталіцы "Крумкачы" і "Мінск" будуць змагацца за выжыванне, хоць каманды задаволіць і нічыйны вынік.