Сёння пройдуць праводзіны беларускай спартыўнай дэлегацыі на XXXI летнія Алімпійскія гульні

12 июля 2016

На цырымоніі выберуць капітана і сцяганосца беларускай зборнай. Алімпійцы ўскладуць кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі. Удзел у Алімпіядзе возьмуь 144 спартсменаў у 25-ці відах спорту. Першая група беларускіх атлетаў адправіцца ў Рыа-дэ-Жанейра 23 ліпеня. Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня. На спаборніцтвах будуць разыграныя 306 камплектаў медалёў.