Сёння пройдуць матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі

17 июня 2018

Тры матчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі сёння занясуць змены ў турнірную табліцу першынства. У 12-м туры салігорскі "Шахцёр" сустракае "Прамень", "Днепр" на выездзе пазмагаецца з жодзінскім "Тарпеда", а "Нёман" згуляе супраць БАТЭ.