Апошні ўдзельнік Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе вызначыцца сёння. У сталічным футбольным манежы пройдзе гульня ў адказ паміж "Слуцкам" і "Крумкачамі". З-за пагодных умоў "цукровы" клуб не можа прыняць сустрэчу на хатнім газоне. Першая дуэль каманд прайшла тут жа і завяршылася вікторыяй 2:0 "Слуцка". Адзначым, што з-за эпідэміялагічнай сітуацыі матч пройдзе без гледачоў, стартавы свісток прагучыць у 13:30.













