Сёння праверылі гатоўнасць сталічных аб'ектаў да другіх Еўрапейскіх гульняў

2 июня 2017

Гатоўнасць сталічных аб'ектаў да другіх Еўрапейскіх гульняў праверыў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Дэлегацыя ацаніла ход работ на стадыёне "Дынама" - тут адбудзецца цырымонія адкрыцця форуму. Тэрмін завяршэння рэканструкцыі ранейшы - снежань. На сёння гатоўнасць 50%. Да 2019 года даручана прывесці ў парадак і прылеглую тэрыторыю. Затым кіраўнік аргкамітэта спаборніцтваў адправіўся на будпляцоўку Палаца мастацкай гімнастыкі. Тут работы ідуць актыўна, здача намечана на 8 сакавіка будучага года.

Аляксандр Ярмаловіч, дырэктар УП "Мінскпраект": "Праектнай дакументацыяй падрадчык забяспечаны. Будаўніцтва ідзе ў запланаваным рэжыме. Агульнабудаўнічая гатоўнасць аддзелачных, сантэхнічных, электратэхнічных работ дастаткова высокая. Вядома, яшчэ будзе сур'ёзны аб'ём, але мы думаем, што гэта ўсё будзе выканана своечасова і без нейкіх затрымак".

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі ў чэрвені 2019 года. Чакаецца ўдзел больш чым 5-ці тысяч спартсменаў.