Сёння прайшла прэзентацыя новай формы зборнай Беларусі па футболе

2 сентября 2020
У новы футбольны шлях з новай формай. Сёння прайшла прэзентацыя двух гульнявых камплектаў для нашай зборнай, створаных італьянскай кампаніяй. Хатняя форма - белага колеру з элементамі нацыянальнага арнаменту. Выязная будзе пераважна чырвонага колеру. Звартаем увагу, што абедзве майкі маюць стыльны прыталены крой і ўстаўкі з мікрачасцін, якія гарантуюць ідэальную паветрапранікальнасць. У прэзентацыі прынялі ўдзел і капітаны зборных Беларусі.


Паядынак Лігі нацый Беларусь - Албанія пройдзе 4 верасня


Нагадаем, у гэтай форме зборная Беларусі выступіць у найбліжэйшых матчах Лігі нацый: у пятніцу гуляем з Албаніяй у 21:45, затым у плэй-оф за права згуляць на чэмпіянаце Еўропы ўлетку наступнага года і ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2022.