Сёння прайшла генеральная трэніроўка да чэмпіянату Беларусі па футбольным фрыстайле

14 апреля 2013

Дзясяткі спартсменаў з усёй краіны з'ехаліся ў Мінск, каб паказаць сваё майстэрства. Чаму адносна новы для нас від спорту набірае ўсё большую папулярнасць?


Аляксей Кандраценка спытаў пра гэта фрыстайлераў і ацаніў іх эфектныя трукі. Для футбольнага фрыстайла не трэба дзяліцца на каманды. Тут важна індывідуальнае майстэрства. Каб зрабіць некалькі простых трукаў або фінтоў, патрэбныя месяцы ўпартых трэніровак. У Мінск з'ехаліся некалькі дзясяткаў маладых спартсменаў з Полацка, Брэста, Гомеля, Новалукомля. Ацэньваюць прафесіяналізм хлопцаў суддзі з Украіны - дасведчаныя і аўтарытэтныя фрыстайлеры. У футбольным фрыстайле ацэньваецца эфектнасць і дакладнасць выканання трукаў. Па сутнасці, можна задзейнічаць усе цела. Пры гэтым мяч у спартсменаў спецыяльны.  Хлопцы спаборнічаюць парамі ў так званых батлах - на тое, каб паказаць максімум сваіх магчымасцяў, даецца мінімальны час.  У такім відзе спорту трэба не толькі ўразіць суддзяў, але і радаваць гледачоў. Бо такога ні на адным звычайным футбольным матчы не ўбачыш.  У турніры хоць і перамагае наймацнейшы, але для фрыстайлераў важны і сам ўдзел. Хоць амбіцыі і мэтанакіраванасць ніхто не адмяняў.  З такім багажом ведаў, уменняў і вопыту, кажуць хлопцы, будзе прасцей выступіць на першым у Беларусі чэмпіянаце краіны па футбольным фрыстайле. Дарэчы, ён пройдзе ў сталіцы ўжо гэтым летам.