Сёння - перадапошні дзень Алімпіяды. Разыгрывалі 8 камплектаў узнагарод

24 февраля 2018

Наша ўвага была прыкаваная да дзвюх дысцыплін У лыжных гонках адбыўся мас-старт. У марафоне на 50 кіламетраў класічным ходам удзел узяў наш Міхаіл Сямёнаў. З 71-го спартсмена беларус фінішаваў 44-м.

Адбыўся і мас-старт у канькабежцаў. Тут нашы атлеты былі заяўленыя і ў мужчын, і ў жанчын. Марына Зуева ў фінале паказала 6-ы вынік. Таццяна Міхайлава не змагла прайсці кваліфікацыю. Інтрыга атрымалася ў спаборніцтвах у мужчын. Беларус Віталь Міхайлаў у паўфінальным раундзе паказаў 3-і вынік у сваім заездзе. А гэта нядрэнная заяўка. Але ў фінале ён фінішаваў 7-м. Тым не менш, гэта адзін з лепшых яго вынікаў у кар'еры.