Сёння пасольства Беларусі ў Азербайджане прымае нашых медалістаў

23 июня 2015

Мікалай Пацкевіч павіншаваў атлетаў з удалым выступленнем, а таксама распавёў аб узаемадзеянні дзвюх краін. Пасля чаявання госці, сярод якіх гімнасткі, каманда па акрабатыцы, стралкі, пакінулі запіс у кнізе ганаровых гасцей.

На сёння ў медальным заліку зборная Беларусі працягвае ўтрымліваць чацвёрты радок. У скарбонцы нашай каманды 41 узнагарода, у тым ліку 10 залатых. Адзначым, па колькасці медалёў беларусы саступаюць толькі расіянам.