Сёння адкрываецца Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея

3 января 2014

Пачынаць новы год менавіта з гэтага старту стала ўжо добрай традыцыяй. Сёння адкрываецца юбілейны - X - Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея на Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Папулярнасць форуму з кожным годам расце, як і колькасць каманд-удзельніц. Сёлета іх будзе рэкордная колькасць - 12. Анонс дня сённяшняга ў рэпартажы Станіслава Ліпскага.


Да старту 10-га - юбілейнага - Каляднага турніру па хакеі застаюцца лічаныя гадзіны. У 15.00 сталічны Палац спорту прыме зборныя Германіі і Славакіі. А вось следам у матчы адкрыцця на лёд выйдуць каманды Францыі і Беларусі.


Сёлета старт - у Мінск прыехалі замест 8 ужо 12 дружын, яны падзеленыя на тры групы,


У плэй-оф выходзяць пераможцы квартэтаў і лепшая каманда з заняўшых другое месца. Сімвалічна, у год правядзення чэмпіянату свету па хакеі ўдзельнікі турніру згуляюць і на арэнах будучых баталій планетарнага форуму: галоўная пляцоўка Чыжоўка-Арэны прыме адзін з паўфіналаў, на Мінск-Арэне адбудзецца матч за трэцяе месца і фінал.


Цырымонія адкрыцця пройдзе ў Палацы спорту, акурат перад паядынкам зборнай Беларусі і стартуе ў 18:00. Афіша матчаў - на малой пляцоўцы Чыжоўка-Арэны: Расія - Чэхія, Швейцарыя - Аўстрыя.


У Лядовым палацы на Прытыцкага балельшчыкаў сёння чакае скандынаўскае дэрбі паміж фінамі і шведамі, у другім паядынку дня на гэтай арэне ўкраінскія хакеісты паспрабуюць адолець канадцаў, якія настроены змяніць леташнюю бронзу мінімум на серабро.


Амбіцыі хакеіста зразумець можна - Джэй Макі правёў у НХЛ больш як 800 матчаў, выступаў за Бафала, Піцбург і Сент-Луіз, дарэчы, з апошнімі ў 2006 годзе падпісаў кантракт на суму 16 мільёнаў долараў. Адным словам на турніры ёсць на каго паглядзець. А акрамя гэтага.


Кожны балельшчык, які наведаў вячэрнія матчы каляднага турніру ў Палацы спорту, а ў вырашальны дзень і на Мінск-Арэне зможа паўдзельнічаць і ў розыгрышы абанементаў на ўсе паядынкі групавога раўнда чэмпіянату свету па хакеі з удзелам беларускай зборнай. Праўда, акрамя шанцавання неабходна разуменне і веды пра гэту гульню.