Сёння - адкрыццё чэмпіянату свету па хакеі

9 мая 2014

І сёння, у Дзень Перамогі, у горадзе-героі Мінску стартуе яшчэ адна знакавая падзея. Лічаныя гадзіны застаюцца да адкрыцця самага чаканага спартыўнага першынства - чэмпіянату свету па хакеі.


Прывітанне яго ўдзельнікам і гасцям накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ужо ў 16:45 на лёд Чыжоўка-Арэны выйдуць зборныя Канады і Францыі, у гэты ж час на Мінск-Арэне пачнуць свой паядынак швейцарцы і расіяне.


Поўны анонс гульнявога дня - у Станіслава Ліпскага. Мінск гатовы да старту чэмпіянату свету, пра гэта ўчора заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель. На плошчы Дзяржаўнага флага прайшла ўрачыстая цырымонія ўзняцця флагаў і выканання гімнаў краін-удзельніц.


Рэне Фазель, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея: Гэта задавальненне - знаходзіцца тут, у Мінску, усё арганізавана на вышэйшым узроўні, мы ўпэўненыя, гэта будзе выдатны чэмпіянат. Усе ведаюць, што і першая, і другая лядовыя арэны - фантастычныя! Я думаю, каманды атрымаюць задавальненне ад гульні на такіх пляцоўках на гэтым чэмпіянаце.


16 зборных падзеленыя на дзве групы. Алімпійскія чэмпіёны Сочы канадцы, уласна, як і дзеючыя пераможцы планетарнага форуму шведы, выступяць у групе А на Чыжоўка-Арэне.


Другую васьмёрку прымае Мінск-Арэна: тут відавочнымі фаварытамі на выхад у чвэрцьфінал з'яўляюцца зборныя ЗША, Расіі і Фінляндыі. Швейцарцы, латышы і беларусы пазмагаюцца за чацвёртую пуцёўку ў плэй-оф. Хакей - прэрагатыва развітых дзяржаў.


Каля Мінск-Арэны і Чыжоўка-Арэны разгорнутыя фан-зоны. У кожнай можна купіць эксклюзіўную сувенірную прадукцыю ад камерцыйнага спонсара IIHF. Тут жа балельшчыкі могуць абмяняць сертыфікаты на арыгінальныя білеты.


За апошнія 20 гадоў Мінск стаў 47-й сталіцай чэмпіянату свету і толькі трэцім горадам, які адзін прымае турнір пасля Вены і Рыгі. Гэта з'яўляецца вялікім плюсам для балельшчыкаў - ім лягчэй дабірацца з адной арэны ў іншую. Дарэчы, сярэдні рэкорд наведвальнасці чэмпіянатаў належыць Чэхіі: у 2004 годзе на паядынак у сярэднім прыходзілі 9 856 балельшчыкаў.


Сёння ў 16:40 на Беларусь 5 Вашай увазе - паядынак паміж швейцарцамі і расіянамі, паралельна на Беларусь 2 французы згуляюць з канадцамі. А ў 20:40 адразу пасля цырымоніі адкрыцця наша дружына прыме зборную ЗША.