Сёння вызначацца апошнія ўдзельнікі плэй-оф

26 июня 2014

Хет-трык Шакіры вывеў зборную Швейцарыі ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі. У заключным матчы групы Е еўрапейцы разграмілі Гандурас 3:0. У паралельнай дуэлі зборныя Францыі і Эквадора разышліся мірам 0:0. Такім чынам, трохкаляровыя фінішавалі ў квартэце першыя і ў 1/8 фіналу згуляюць з Нігерыяй, Швейцарыю чакае супрацьстаянне з Аргенцінай.


А сёння вызначацца апошнія ўдзельнікі плэй-оф. Фаварыты квартэта G - немцы і амерыканцы, якім досыць і нічыйнага выніку ў вочным супрацьстаянні. У дуэлі ж Гана - Партугалія абедзвюм зборным патрэбна толькі перамога. У чацвёрцы Н Бельгія ўжо ў накаўт-раўндзе, сустрэча з Паўднёвай Карэяй нічога не зменіць. Але на другую пуцёўку ў 1/8 фіналу пакуль прэтэндуюць тры зборныя. У больш выгадным становішчы Алжыр, якому, хутчэй за ўсё, хопіць і нічыёй у матчы з Расіяй. Расіянам трэба толькі перамагаць.