Сёння вызначацца пераможцы Belarus insurance cup. Прамую трансляцыю спаборніцтваў вядзе "Беларусь 5"

7 мая 2020
Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч на кортах сталічнага Палаца тэніса. Менавіта лідары беларускага тэніса з вялікай доляй верагоднасці сёння згуляюць у фінале турніру Belarus insurance cup. Учора абедзве выйгралі па дзве сустрэчы на групавым этапе. Першая ракетка краіны зусім хутка выйдзе на свой трэці матч. У саперніцах Юлія Гатоўка. Адразу пасля гэтай сустрэчы супрацьстаянне лідара паралельнай групы Аляксандры Сасновіч і Шалімар Тальбі.

Прамую трансляцыю спаборніцтваў вядзе "Беларусь 5". Гэтыя кадры мы атрымліваем у рэжыме рэальнага часу. Першым фіналістам мужчынскага турніру стаў Іван Лютарэвіч. Зараз на корце два Аляксандры - Згіроўскі і Лявоненка. Сапернікі выйгралі па сэце, у супертай-брэйку мацнейшым аказаўся Згіроўскі 10:5.