Сёння вызначацца фіналісты гарадскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба"

10 декабря 2018

Сёння вызначацца фіналісты гарадскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў у старэйшай узроставай групе "Залатая шайба". "Беркут" згуляе супраць "Партызана", "Грыфоны "супраць "Тарнада". Спаборніцтвы ўжо традыцыйна прымае малы каток "Чыжоўка-Арэны". Старт гульняў у 15:30. Адзначым, пераможцы паўфіналаў гарантуюць сабе пуцёўкі ў рэспубліканскі тур "Залатой шайбы".