Сёння вызначыцца другая пара паўфіналістаў чэмпіянату свету па футболе

7 июля 2018

На "Беларусь 5" сёння вызначыцца другая пара паўфіналістаў чэмпіянату свету па футболе. У 17 гадзін у Самары пачнецца супрацьстаянне Англія - Швецыя. А ў вячэрняй праграме на стадыёне "Фішт" у Сочы расіяне паспрабуюць стварыць чарговую сенсацыю ў супрацьстаянні з харватамі. У 20:50 на спартыўным канале пачнецца прамая трансляцыя гэтай сустрэчы. А агляды ўсіх матчаў мундыялю глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.

Напярэдадні зборная Бельгіі па футболе сенсацыйна абгульвае пяціразовых чэмпіёнаў свету бразільцаў і становіцца другім паўфіналістам мундыялю. Ужо на 13-й хвіліне пасля розыгрышу вуглавога лік адкрылі еўрапейцы, Фернандыньа адправіў мяч у свае вароты, у гэтай жа палове Кевін Дэ Брэйне павялічыў перавагу бельгійцаў - 2:0. У другім тайме пентакампеоны адставанне скарацілі. Рэната Аўгуста вызначыўся, але на большае паўднёваамерыканцаў не хапіла. Яны саступаюць - 1:2.

Такім чынам, першы паўфінал Бельгія - Францыя пройдзе 10 ліпеня. Нагадаем, французы абгулялі Уругвай 2:0.