Сёння вызначыцца пераможца пары Беларусь - Партугалія I Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса

14 сентября 2019

Хто даб’ецца права гуляць у кваліфікацыйным раўндзе фіналу Кубка Дэвіса ў наступным сезоне? Сёння вызначыцца пераможца пары Беларусь - Партугалія I Еўра-Афрыканскай групы турніру. Пасля першага гульнявога дня парытэт 1:1. Суботнюю праграму пачне парнае супрацьстаянне, затым дзве адзіночныя сустрэчы. Прамая трансляцыя з закрытага корта сталічнага Палаца тэніса пачнецца ўжо ў 11 гадзін на "Беларусь 5".